![background image](/i/maxwell/140149/maxwell-mw-3036-g/h/maxwell-mw-3036-g-025.png)
25
БЕЛАрусскАЯ
25
ПАрАВЫ ПрАс
Прас прызначаны для прасавання адзежы,
пасцельнай бялізны i для вертыкальнага
адпарвання тканін.
АПІсАННЕ
1.
Сопла распырсквальніка
2.
Вечка залівачнай адтуліны
3.
Рэгулятар пастаяннай падачы пары
4.
Клавіша дадатковай падачы пары
5.
Клавіша распырсквальніка
6.
Ручка
7.
Ахова сеткавага шнура
8.
Аснова праса
9.
Індыкатар уключэння/выключэння
награвальнага элемента
10.
Рэзервуар для вады
11.
Рэгулятар тэмпературы
12.
Кнопка самаачысткі «Self Clean»
13.
Паказальнік максімальнага ўзроўню вады
«MAX»
14.
Падэшва праса
15.
Мерная шклянка
МЕрЫ БЯсПЕкІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўднае кіраўніцтва
па эксплуатацыі і захавайце яго для
выкарыстання ў якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот
з прыборам можа прывесці да яго паломкі,
прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
•
Перад уключэннем пераканайцеся ў
тым, што напруга ў электрычнай сетцы
адпавядае працоўнай напрузе прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прыбора да электрычнай
разеткі.
•
Каб пазбегнуць перагрузкі электрычнай
сеткі, не ўключайце адначасова некалькі
прылад з вялікай спажыванай магутнасцю.
•
Забараняецца заліваць у рэзервуар
для вады араматызіруючыя вадкасці,
воцат, раствор крухмалу, рэагенты для
выдалення накіпу, хімічныя рэчывы і да т.п.
•
Сачыце, каб сеткавы шнур не знаходзіўся
на прасавальнай дошцы і не дакранаўся да
гарачых паверхняў.
•
Не пакідайце прыбор без нагляду. У
перапынках падчас працы ўстанаўлівайце
прас на падставу (у вертыкальным
становішчы).
•
Перад
адключэннем/падлучэннем
праса да электрычнай сеткі ўсталюйце
рэгулятар тэмпературы ў мінімальнае
становішча i адключыце пастаянную
падачу пары.
•
Прас павінен быць адключан ад
электрычнай сеткі, калі вы ім не
карыстаецеся.
•
Кожны раз пры адключэнні праса ад
электрычнай сеткі заўсёды трымайцеся
за сеткавую вілку, ніколі не цягніце за
сеткавы шнур.
•
Каб пазбегнуць паразы электрычным
токам, не апускайце прас, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя
іншыя вадкасці.
•
Перад тым як прыбраць прас, дайце яму
цалкам астыць і зліце рэшткі вады.
•
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
•
Не апускайце корпус прыбора, сеткавы
шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
•
Не дакранайцеся да корпуса прыбора і да
вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
•
Не дазваляйце дзецям дакранацца да
корпуса прыбора і сеткавага шнура падчас
працы.
•
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці
цацкі.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання,
без нагляду.
увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
•
Не разбірайце прас самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама
пасля падзення прылады звярніцеся ў
найбліжэйшы аўтарызаваны сэрвісны
цэнтр.
•
Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.