![background image](/i/vitek/148613/vitek-vt-1663-bk/h/vitek-vt-1663-bk-048.png)
48
Беларуская
– Не ўсталёўвайце печ ў месцах з павышанай вільготнасцю і высокай тэмпературай, а таксама паблізу
лёгкаўзгаральных прадметаў.
– Устанаўлівайце печ ў месцах, недаступных для дзяцей.
– Усталюйце печ так, каб ад сцяны да задняй і бакавых сценак печы заставалася адлегласць не менш за 20 см,
а вольная прастора над печчу складала не менш за 30 см.
– Не знімайце апорныя ножкі з днішча печы.
– Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы.
– Трэба размяшчаць мікрахвалевую печ воддаль ад тэлевізійных і радыёпрыёмнікаў, каб пазбегнуць з’яўлення
перашкод падчас прыёму тэле- і радыёсігналаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
У выпадку выхаду з ладу мікрахвалевай печы па віне ўладальніка ён пазбаўляецца права на бясплатнае
гарантыйнае абслугоўванне і рамонт.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПЕЧЫ
Усталяванне бягучага часу
1. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку.
2. Націсніце кнопку (12) «
Гадзіннік
», на дысплеі (6) адлюструюцца знакі фармату часу: 24 гадзіны («Hr 24»).
3. Каб змяніць фармат адлюстравання часу на 12-гадзінны, націсніце кнопку (12) «
Гадзіннік
» паўторна, на
дысплеі адлюструюцца знакі «Hr 12». Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пакінуць 24-гадзінны фармат
адлюстравання часу.
4. Кнопкамі (11) устанавіце бягучы час у гадзінах і хвілінах.
5. Для захавання наладаў націсніце на кнопку (12) «
Гадзіннік
».
Заўвагі
:
– Калі вы не захавалі налады, то праз 20 секунд пасля апошняга націску адбываецца зварот да папярэдніх
значэнняў.
– Калі падчас наладжвання часу вы націснеце на кнопку (15) «
Скіданне
», прылада вернецца да папярэдніх
наладаў.
– Для прагляду бягучага часу падчас прыгатавання націсніце на кнопку (12) «
Гадзіннік
».
ФУНКЦЫЯ АДКЛАДЗЕНАГА СТАРТУ
Дадзеная прылада дазваляе не толькі выбраць праграму прыгатавання, але і ўстанавіць час пачатку
прыгатавання. Функцыя адкладзенага старту ўстанаўліваецца кнопкай (16) «Таймер» (гл. «Прыгатаванне
прадуктаў у ЗВЧ-печы»).
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЎ У ЗВЧ-ПЕЧЫ
Перш чым пачаць прыгатаванне, задайце патрэбны рэжым прыгатавання, узровень магутнасці мікрахваль,
працягласць прыгатавання або выберыце праграму аўтаматычнага прыгатавання.
Агульныя звесткі
−
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку і усталюйце бягучы час.
– Адкрыйце дзверцы (2), націснуўшы на клавішу (8), і змясціце прадукты ў працоўную камеру. Каб прадухіліць
забруджванне працоўнай камеры, накрыйце прадукты ахоўным вечкам, якое падыходзіць для выкарыстання
ў мікрахвалевай печы. Зачыніце дзверцы.
– Устанавіце праграму прыгатавання прадуктаў або ўключыце праграму аўтаматычнага прыгатавання прадуктаў
(гл. ніжэй).
– Для адмены ўстановак ці праграм, націсніце кнопку (15) «
Скіданне
», пры неабходнасці паўторна ўстанавіце
неабходную праграму прыгатавання прадуктаў.
– Настройце функцыю адкладзенага старту. Для гэтага націсніце кнопку (16) «Таймер» і кнопкамі (11) устанавіце
час пачатку прыгатавання. Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
– Завяршыўшы настройку, уключыце прыладу, націснуўшы кнопку (14) «
Старт/Стоп
».
Нататка:
- Калі, усталяваўшы праграму прыгатавання прадуктаў, вы не націснулі кнопку (14)
«Старт/Стоп»
на
працягу 20 секунд, прылада вернецца да рэжыму адлюстравання бягучага часу, а налады праграмы будуць
скасаваны.
– Калі прыгатаванне будзе скончана, прагучаць гукавыя сігналы, на дысплеі з’явяцца знакі «End».
Нататка:
– Каб прыпыніць праграму прыгатавання прадуктаў, націсніце кнопку (14) «
Старт/Стоп
» ці адкрыйце дзверцы
(2). Каб аднавіць праграму прыгатавання, зачыніце дзверцы і націсніце кнопку (14) «
Старт/Стоп
».
– Каб выключыць праграму прыгатавання націсніце кнопку (14) «Старт/Стоп», затым кнопку (15) «
Скіданне
».
VT-1663_RUS.indd 48
11.02.2014 12:51:01