![background image](/i/vitek/151107/vitek-vt-2519-bk/h/vitek-vt-2519-bk-030.png)
БЕЛАРУСКА
30
Перад заменай насадкі выключайце машынку
і вымайце сеткавы адаптар з электрычнай
разеткі.
Стрыжка валасоў
–
Валасы павінны быць чыстымі і сухімі.
–
Падлучыце прыладу да электрычнай сеткі.
–
Перад пачаткам стрыжкі перавядзіце
выключальнік (3) у становішча «ON»
і пераканайцеся ў тым, што прылада
працуе без збояў, а ход лёзаў - плаўны.
–
Выключыце прыладу, перавёўшы
выключальнік (3) у становішча «OFF»,
выміце сеткавы адаптар з электрычнай
разеткі. Пры лішку змазачнай алівы на
лёзах выдаліце яе пры дапамозе сухой
тканіны, затым ўстанавіце насадку-
грабянец (6).
–
Пасадзіце чалавека такім чынам, каб
яго галава была прыблізна на ўзроўні
вашых вачэй, прыкрыйце плечы ручніком,
расчашыце валасы пры дапамозе
грабянца (11).
–
Устаўце сеткавы адаптар (8) у
электрычную разетку, уключыце прыладу
выключальнікам (3).
Напамін
•
Зразайце невялікую колькасць валасоў
за адзін праход, да ўжо падстрыжанага
ўчастка заўсёды можна вярнуцца і
дадаткова ўкараціць валасы.
•
Расчэсвайце валасы грабянцом (11) для
выяўлення няроўных пасмаў.
•
Для першага разу пасля стрыжкі лепш
пакінуць даўжэйшыя валасы.
•
Па меры асваення прылады вы зможаце
самастойна мадэляваць неабходныя
прычоскі.
Мадэляванне прычоскі. Прыклад
Крок першы
Устанавіце насадку-грабянец (6) у становішча
«5» ці «8». Уключыце машынку выключальнікам
(3). Трымайце машынку такім чынам, каб лёзы
былі накіраваныя ўверх. Пачынайце стрыжку з
ніжняй часткі галавы. Павольна перамяшчайце
машынку ўверх. Падстрыжыце ўсе валасы ўнізе
задняй часткі галавы і каля вушэй (мал. 1, 2, 3).
Крок другі
Адключыце машынку выключальнікам (3),
устанавіце насадку ў становішча «11» ці «14»,
уключыце машынку і працягвайце стрыгчы
валасы бліжэй да макушкі (мал. 4).
Крок 3: стрыжка ў вобласці скроняў
Адключыце машынку, устанавіце насадку ў
становішча «5» ці «8» і падстрыжыце валасы
на скронях. Затым устанавіце яе ў становішча
«11» ці «14» і працягвайце стрыжку, кіруючыся
да макушкі.
Крок 4: стрыжка ў вобласці цемені
Выкарыстоўваючы
насадку-грабянец
у
становішчы «11» ці «14», стрыжыце валасы,
кіруючыся ад макушкі да цемені, супраць
кірунку росту валасоў.
•
Валасы можна стрыгчы як супраць кірунку
росту, так і па кірунку росту, але майце на
ўвазе, што валасы, падстрыжаныя супраць
кірунку росту, будуць карацейшыя за валасы,
падстрыжаныя па кірунку росту.
•
Для больш кароткай стрыжкі трэба
ўстанаўліваць насадку-грабянец (6) у
становішча «5» ці «8».
•
Каб пакінуць больш доўгія валасы,
заціскайце пасмы валасоў паміж пальцамі і
састрыгайце іх машынкай (мал. 5).
•
Можна выкарыстоўваць грабянцы (11):
прыпадымайце пасмы валасоў і састрыгайце
іх машынкай паверх грабянца (мал. 6).
•
Заўсёды пачынайце стрыжку з задняй часткі
галавы.
•
Расчэсвайце валасы грабянцом (11) для
выяўлення няроўных пасмаў.
•
В ы к а р ы с т о ў в а й ц е
н а ж н і ц ы
д л я
падраўноўвання валасоў.
Крок 5 - заключная частка
У заключнай стадыі мадэлявання прычоскі
зніміце насадку-грабянец (6), разгарніце
машынку лёзамі ў бок валасоў і акуратна
падраўнуйце валасы на скронях і на шыі (мал.
7). Не цісніце на машынку з намаганнем, пры
кантакце адкрытых лёзаў са скурай можна
нанесці сабе траўму або парэзы.
Конусападобная стрыжка
Усталюйце неабходную насадку-грабянец
і пачніце стрыжку з задняй часткі галавы ў
VT-2519.indd 30
03.10.2013 12:16:14