![background image](/i/vitek/145445/vitek-vt-4213-gy/h/vitek-vt-4213-gy-048.png)
48
Беларуская
перакосаў і шчыльна датыкаецца да паверхні
награвальнага элемента (13).
Нататка:
–
Не выкарыстоўвайце чару (3) для мыцця круп і
не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа пашкодзіць
антыпрыгарнае пакрыццё.
–
Пераканайцеся, што ў працоўнай камеры
і на дне чары (3) няма старонніх прадметаў,
забруджванняў ці вільгаці.
–
Перад выкарыстаннем вытрыце знешнюю
паверхнасць і дно чары (3) насуха.
–
У сярэдзіне награвальнага элемента (13)
знаходзіцца датчык тэмпературы (14). Сачыце за
тым, каб вертыкальнаму перамяшчэнню датчыка
(14) нішто не перашкодзіла.
3. Калі Вы гатуеце прадукты на пары, устанавіце
паддон (19) з прадуктамі, загадзя наліўшы ваду
ў чару (3) так, каб кіпячая вада не дакраналася
дна паддона (19).
4. Зачыніце вечка мультываркі (6) да пстрычкі.
5. Устаўце раздым сеткавага шнура (18) у гняздо
(8), а вілку сеткавага шнура (18) - у разетку.
6. Для выбару аўтаматычнай праграмы прыгатавання
паслядоўна націскайце кнопку (26) «МЕНЮ», пры
гэтым на дысплеі (9) будуць адлюстроўвацца
індыкатары праграм прыгатавання, якія мігцяць.
7. У праграме «Мультыповар» Вы можаце ўстанавіць
тэмпературу прыгатавання прадуктаў ад 35°С
да 150°С. Для гэтага кнопкамі (23) «+» і (24) «-»
устанавіце патрэбнае значэнне тэмпературы.
8. Час у праграмах прыгатавання ўстаноўлены па
змаўчанні, але можа быць зменены. Для змены
часу прыгатавання націсніце кнопку (22) «ЧАС»,
затым кнопкамі (23) «+» і (24) «-» устанавіце
неабходны час прыгатавання ў хвілінах. Паўторна
націсніце кнопку (22) «ЧАС» і кнопкамі (23) «+» і
(24) «-» устанавіце час прыгатавання прадуктаў у
гадзінах (гл. табліцу 1).
9. Каб пачаць прыгатаванне прадуктаў, націсніце
кнопку (27) «СТАРТ».
Нататка:
Калі падчас прыгатавання адбудзецца
аварыйнае
адключэнне
электрасілкавання,
прылада захавае настройкі праграмы прыгатавання
на працягу 40 хвілін. Калі сілкаванне адновіцца
на працягу 40 хвілін пасля адключэння, прылада
аўтаматычна працягне працу. Калі працягласць
аварыйнага адключэння электраэнергіі перавысіць
40 хвілін, зрабіце паўторнае праграміраванне
прылады.
10. Сачыце за гатовасцю прадуктаў падчас
прыгатавання, пры неабходнасці памешвайце
прадукты пластыкавым апалонікам (15) ці
лапаткай (17). Не выкарыстоўвайце металічныя
прадметы, якія могуць падрапаць антыпрыгарнае
пакрыццё чары (3).
Увага!
•
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
•
Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце асцярожны,
адкрываючы вечка (6), не нахіляйцеся
над паравым клапанам (11) падчас працы
мультываркі, не размяшчайце адкрытыя ўчасткі
цела над гарачай чарай (3)!
•
Пры першым выкарыстанні мультываркі магчыма
з’яўленне старонняга паху ад награвальнага
элемента, гэта дапушчальна.
11. Пасля завяршэння прыгатавання, прагучаць 5
гукавых сігналаў, прылада пяройдзе ў рэжым
падтрымання
тэмпературы,
на
дысплеі
будзе адлюстроўвацца час працы ў рэжыме
падтрымання тэмпературы.
Нататка:
–
Нягледзячы на тое, што прылада падтрымлівае
тэмпературу гатовай стравы да 12 хвілін, не
рэкамендуецца пакідаць прыгатаваныя прадукты
ў чары надоўга, бо гэта можа прывесці да псуты
прадуктаў.
–
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання халодных
прадуктаў.
–
Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не
даставайце прадукты рукамі, карыстайцеся
кухонным прыладдзем.
12. Пры неабходнасці адключэння праграмы
прыгатавання прадуктаў націсніце кнопку (20)
«СТОП».
РЭКАМЕНДАЦЫІ
Вы можаце выкарыстоўваць праграмы «Ёгурт» і
«Мультыповар» для расстойкі цеста.
Расстойка цеста - гэта этап прыгатавання цеста
менавіта перад выпечкай. Падчас расстойкі
адбываецца інтэнсіўнае закісанне, аднаўляецца
структура цеста, і яно значна павялічваецца ў
аб’ёме. Адной з асноўных умоў паспяховага працэсу
расстойкі цеста з’яўляецца адсутнасць скразнякоў
і падтрыманне пастаяннай тэмпературы (каля
40°С), што і забяспечваецца ў праграмах «Ёгурт» і
«Мультыповар».
Рэцэпт цеста:
400 гр. мукі
350 мл малака (можна змяшаць з вадой)
Соль
Цукар
1,5 ч.л. сухіх дрожджаў
1,5 ст.л. слівачнага масла
•
Усе сухія інгрэдыенты змяшаць, затым дадаць
малако. Старанна вымесіць і выкласці ў чару (3).
•
Паслядоўна націскаючы кнопку (26) «МЕНЮ»,
выбярыце рэжым «Ёгурт» ці «Мультыповар».
•
Для праграмы «Мультыповар» устанавіце
тэмпературу 35°С -45°С (гл. частку «Кнопка (21)
«Мультыповар»).
•
Устанавіце працягласць працы 1 гадзіна (гл.
частку «Выкарыстанне мультываркі»).