![background image](/i/vitek/145820/vitek-vt-3401-bk/h/vitek-vt-3401-bk-036.png)
36
Беларуская
•
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі і асобамі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае
за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі аб бяспечным
карыстанні прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
•
Не ўключайце прыладу без прадуктаў.
•
Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
•
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу.
Пры ўзнікненні няспраўнасцяў звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Нататка:
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не меней
дзвюх гадзін.
–
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з прадуктамі,
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам і
старанна прасушыце іх.
–
Маторны блок (4), рэдуктар венца (6), вечка-
рэдуктар чары працэсара (12) пратрыце мяккай
злёгку вільготнай тканінай.
Ўвага!
–
Не апускайце маторны блок (4), рэдуктар венца
(6), рэдуктар насадкі для прыгатавання пюрэ (8),
вечка-рэдуктар чары працэсара (12), сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя
іншыя вадкасці.
–
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў посудамыйную
машыну.
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАЦЫ
Працягласць бесперапыннай працы з насадкамі
(5, 7, 9) не павінна перавышаць 1 хвіліны. Пры
перапрацоўцы прадуктаў у працэсары працягласць
працы не павінна перавышаць 20-30 секунд. Паміж
працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не меней за
дзве хвіліны.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
Папярэджанне: Перад зборкай пераканайцеся
ў тым, што вілка сеткавага шнура не ўстаўлена
ў разетку.
•
Устаўце насадку-блэндар (5) у маторны блок (4)
і павярніце яе супраць гадзіннікавай стрэлкі да
ўпора.
•
Устаўце сеткавую вілку ў электрычную разетку.
•
Пагрузіце насадку-блэндар (5) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць, для гэтага можна выкарыстоўваць
мерную шклянку (24).
Нататка: Пры выкарыстанні мернай шклянкі (24)
для драбнення/перамешвання прадуктаў аб’ём
інгрэдыентаў не павінен перавышаць 200 мл. У
адваротным выпадку магчыма распырскванне
інгрэдыентаў, што перамешваюцца.
•
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (2). Рэгулятарам (1) усталюйце жаданую
хуткасць працы (ад 1 да 20). Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання вадкіх
прадуктаў.
•
Пры націску і ўтрыманні кнопкі (3) прылада
ўключыцца у турбарэжыме, гэта значыць на
максімальных зваротах. Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для сумеснай апрацоўкі
вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Нататкі:
–
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да ўключэння
прылады.
–
Перад пачаткам працэсу драбнення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць лупіну з садавіны,
выдаліць неядомыя часткі, такія як костачкі і
парэзаць садавіну кубікамі памерам каля 2х2 см.
–
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выміце сеткавую вілку з электрычнай разеткі і
адлучыце насадку-блэндар (5), павярнуўшы яе
па гадзіннікавай стрэлцы.
Ўвага!
–
Забараняецца здымаць насадку-блэндар (5)
падчас працы.
–
Каб не пашкодзіць лёзы, не перапрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як крупы, рыс,
заправы, каву, лёд, сыр, замарожаныя прадукты.
–
Пры ўзнікненні цяжкасцяў пры перапрацоўцы
прадуктаў дадайце ў ёмістасць з прадуктамі
некаторую колькасць вадкасці.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (7) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатавання бісквітнага цеста ці
перамешвання гатовых дэсертаў.
Папярэджанне: Перад зборкай пераканайцеся ў
тым, што вілка сеткавага шнура не ўстаўлена ў
электрычную разетку.
•
Устаўце венца (7) ў рэдуктар (6).
•
Устаўце рэдуктар венца (6) ў маторны блок (4) і
павярніце яго супраць гадзіннікавай стрэлкі да
ўпора.
•
Устаўце сеткавую вілку ў электрычную разетку.
•
Апусціце венца (7) у посуд з прадуктамі.
•
Рэгулятарам (1) усталюйце жаданую хуткасць
працы (ад 1 да 20).
•
Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (2). Выкарыстоўвайце дадзены рэжым
працы для змешвання вадкіх прадуктаў.
•
Пры націску і ўтрыманні кнопкі (3) прылада
ўключыцца на максімальных зваротах.
•
Пасля выкарыстання прылады выміце сеткавую
вілку з электрычнай разеткі, выміце венца
(7) з рэдуктара (6), адлучыце рэдуктар (6)
ад маторнага блока (4), павярнуўшы яго па
гадзіннікавай стрэлцы.
VT-3401.indd 36
15.07.2013 11:37:00