![background image](/i/vitek/145213/vitek-vt-4214-r/h/vitek-vt-4214-r-047.png)
47
Беларуская
•
Пераканайцеся, што ў працоўнай камеры і
на дне чашы (12) няма пабочных прадметаў,
забруджванняў або вільгаці.
•
Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую
паверхню і дно чашы (12) насуха.
•
У сярэдзіне награвальнага элемента (9)
знаходзіцца датчык тэмпературы (10).
Сачыце за тым, каб руху датчыка (10) нішто
не замінала.
3. Калі Вы гатуеце прадукты на пары, наліце вады ў
чашу (12) так, каб вар не датыкаўся дна латка (24).
Усталюйце латок (24) з прадуктамі ў чашу (12).
4. Зачыніце вечка (5) да шчаўчка.
5. Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (8), а
вілку сеткавага шнура - у разетку.
6. Паслядоўна націскаючы кнопку (15) «МЕНЮ»,
выберыце патрэбную праграму гатавання.
7. Для праграмы «Мультыкухар» кнопкамі (13) «+»
і (14) «-» усталяваць тэмпературу гатавання ад
35ºС да 150ºС.
8. Працягласць гатавання ў кожнай праграме
усталявана па змаўчанні, але можа быць зменена.
Для змянення працягласці гатавання націсніце
кнопку (20) «ЧАС», індыкацыя
і паказанні
часу будуць міргаць.
9. Кнопкамі (13) «+» і (14) «-» усталюйце патрэбнае
значэнне ў хвілінах. Паўторна націсніце кнопку
(20) «ЧАС» і кнопкамі (13) «+» і (14) «-» ўсталюйце
працягласць гатавання ў гадзінах (гл. табліцу
«Праграмы гатавання і іх працягласць»).
10. Для запуску праграмы націсніце кнопку (17)
«СТАРТ», індыкацыя
будзе гарэць
пастаянна.
11. Сачыце за працэсам гатавання, прадукты
памешвайце пластыкавымі лапаткай (21) або
апалонікам (22).
Не выкарыстоўвайце металічныя
прадметы, якія могуць падрапаць антыпрыгарнае
пакрыццё чашы (12).
12. Калі Вы хочаце спыніць гатаванне, націсніце
кнопку (18) «СТОП/Падтрыманне тэмпературы».
Увага!
–
Ніколі не пакідайце прыладу без нагляду
падчас працы.
–
Каб
пазбегнуць
апёкаў,
захоўвайце
асцярожнасць, адчыняючы вечка (5). Не
нахіляйцеся над паравым клапанам (6)
падчас працы мультываркі, не размяшчайце
адкрытыя ўчасткі цела над гарачай чашай
(12)!
–
Пры першым выкарыстанні мультываркі
магчымае з’яўленне пабочнага паху
ад
награвальнага
элемента,
гэта
дапушчальна.
–
Пасля
завяршэння
праграмы
гатавання
прагучаць 5 гукавых сігналаў, прылада пяройдзе
ў рэжым падтрымання тэмпературы, на дысплэі
(4) будзе адлюстроўвацца час працы ў гэтым
рэжыме.
Заўвага:
–
Функцыя
падтрымання
тэмпературы
не даступная для праграм «Ёгурт» і
«Мультыкухар»
(калі
карыстальнікам
усталяваная тэмпература ніжэй 70Сº).
–
Не рэкамендуецца пакідаць згатаваныя
прадукты ў чашы надоўга, бо гэта можа
прывесці да псавання прадуктаў.
–
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання халодных
прадуктаў.
–
Пасля гатавання прадуктаў на пары не вымайце
прадукты рукамі, карыстайцеся кухонным
прыладдзем.
РЭКАМЕНДАЦЫІ
Вы можаце выкарыстоўваць праграмы «Ёгурт» і
«Мультыкухар» для расстойвання цеста.
Расстойванне цеста (кантрольны падыход цеста)
- гэта этап падрыхтоўкі цеста непасрэдна перад
выпечкай. Падчас расстойвання адбываецца
інтэнсіўнае браджэнне, аднаўляецца структура
цеста, і яно значна павялічваецца ў аб’ёме. Адным з
асноўных умоў паспяховага працэсу расстойвання
цеста з’яўляецца адсутнасць скразнякоў і
падтрыманне нязменнай тэмпературы (каля
40°С), што і забяспечваецца ў праграмах «Ёгурт» і
«Мультыкухар».
Рэцэпт цеста:
400 гр. мукі
350 мл. малака (можна змяшаць з вадой)
Соль
Цукар
1,5 ч.л. сухіх дражджэй
1,5 ст.л. масла
•
Усе сухія інгрэдыенты змяшаць, потым дадаць
малако. Старанна вымесіць і выкласці ў чашу
(12).
•
Паслядоўна націскаючы кнопку (15) «МЕНЮ»,
выберыце рэжым «Ёгурт» або «Мультыкухар».
•
Для праграмы «Мультыкухар» усталюйце
тэмпературу 35°С-45°С (гл. раздзел «Кнопка (16)
«Мультыкухар»).
•
Усталюйце працягласць працы 1 гадзіну (гл.
раздзел «Выкарыстанне мультываркі», пункты
8-9).
•
Націсніце кнопку (17) «СТАРТ».
Заўвага
: Для атрымання найлепшага выніку не
адчыняйце вечка мультываркі (5) да заканчэння
праграмы.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
•
Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі і дайце
прыладзе астыць.
•
Пратрыце корпус (2) і вечка (5) злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
•
Усе здымныя дэталі вымыйце мяккай губкай
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
праточнай вадой.
VT-4214_IM.indd 47
16.07.2013 15:41:50