![background image](/i/maxwell/149396/maxwell-mw-1441-w/h/maxwell-mw-1441-w-021.png)
21
БЕЛАрусскАЯ
марожаанага: хатняе марожанае мякчэйшае.
Каб марожанае не зацвярдзела, перакладзяце
яго ў кантэйнер і прыбярыце ў маразільнае
аддзяленне халадзільніка на некаторы час
(каля 30 хвілін). Не выкарыстоўвайце для
гэтых мэт чару (7).
УВАГА!
Максімальны аб’ём інгрэдыентаў у чары –
350 мл.
Максімальная працягласць бесперапыннай
працы – 40 хвілін.
Ахова электраматора ад перагрэву
У выпадку перагрэву абмоткі электраматора
спрацуе аўтаматычны тэрмазасцерагальнік
і электраматор адключыцца. У гэтым
выпадку адключыце прыбор выключальнікам
(2) і выцягніце вілку сеткавага шнура
з разеткі. Дайце прыладзе астыць на
працягу 15-30 хвілін, пасля гэтага ўключыце
прыбор.
рЭкАМЕНДАЦЫІ
•
Перад
прыгатаваннем
марожанага
прамыйце і пратрыце насуха ўсе насадкі,
якія дакранаюцца да прадуктаў.
•
Змясціце чару (7) у маразільную камеру
халадзільніка, на час не меней 8 гадзін
пры тэмпературы ў камеры не меней
-18°С. У выпадку частага выкарыстання
чары змясціце яе ў пакет і захоўвайце ў
маразільнай камеры халадзільніка.
•
Дабаўляйце напаўняльнікі (шакаладную
крошку, драблёныя арэхі і г.д.) у марожанае
праз 5 хвілін пасля пачатку замешвання
ці ў марожанае, якое ўжо прыгатавана,
перад замарозкай.
•
Не
замарожвайце
прыгатаванае
марожанае паўторна.
•
Толькі што прыгатаванае марожанае
мае найлепшыя смакавыя якасці. Праз
некалькі дзён захоўвання яно можа
страціць свой смак.
•
Кансістэнцыя марожанага залежыць ад
інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся, іх
тэмпературы да прыгатавання, а таксама
ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.
•
Некаторыя
рэцэпты
патрабуюць
папярэдняга прыгатавання сумесі для
марожанага. У гэтым выпадку, прыгатуйце
сумесь мінімум за 1 дзень. Гэта дасць
магчымасць сумесі цалкам астудзіцца,
сумесь, якая дрэнна астуджана, можа не
застыць.
•
Захоўвайце марожанае пры тэмпературы
-18°С.
•
Тэрмін
прыгоднасці
марожанага,
інгрэдыенты якога не прайшлі кулінарную
апрацоўку, - не больш за адзін тыдзень.
•
Марожанае, якое змяшчае сырыя яйкі,
нельга ўжываць дзецям, цяжарным
жанчынам, пажылым ці хворым людзям.
•
Паколькі марожанае лёгка ўбірае пабочныя
пахі, заўсёды захоўвайце яго ў кантэйнеры
з герметычным вечкам асобна ад іншых
прадуктаў.
•
Не парушайце герметычнасць чары і не
награвайце яе.
ЧЫсТкА І ДОГЛЯД
–
Перад чысткай выключыце прыбор і
адключыце яго ад сеткі.
–
Разбярыце марожаніцу. Для гэтага
павярніце вечка (3) супраць гадзіннікавай
стрэлкі, зніміце лапатку (6), зніміце
маторны блок (1) з вечка, затым адлучыце
вось (4).
–
Для ачысткі прыбора не выкарыстоўвайце
абразіўныя мыйныя сродкі ці цвёрдыя
шчоткі.
–
Прамыйце здымныя дэталі цёплай вадой з
нейтральным мыйным сродкам і вытрыце
насуха.
–
Пратрыце маторны блок (1) вільготнай, а
затым сухой мяккай тканінай.
УВАГА! Каб пазбегнуць ўдару электрычным
токам не апускайце маторны блок (1),
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў
ваду ці любыя іншыя вадкасці.
рЭЦЭПТЫ
Марожанае з заварного крэму
Інгрэдыенты:
Яечныя жаўткі – 2 шт.
Цукровая пудра – 60 г
Малако (колькасць тлушчу не ніжэй 2,5%) –
125 мл
Сліўкі 33% – 125 мл
Ванільны экстракт на смак.
•
Узбіць жаўткі з цукрам у асобнай місцы.
•
Закіпяціць малако, трохі астудзіць.
•
Уліць малако ў яечную сумесь, добра
ўзбіць.
•
Змясціць сумесь, якая атрымалася, у
каструлю і паставіць на слабы агонь.
•
Памешваючы,
давесці
сумесь
да
загусцення.
•
Астудзіць сумесь перад выкарыстаннем.
MW-1441.indd 21
19.03.2014 11:57:02